Лявон Вольскі, J:МОРС і Зміцер Лукашук едуць у гастрольны тур па ЗША

Лявон Вольскі, J:МОРС і Зміцер Лукашук едуць у гастрольны тур па ЗША

Лявон Вольскі, гурт J:МОРС і рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук едуць у гастрольны тур па ЗША. 

У верасні і лістападзе яны адведаюць пяць амерыканскіх гарадоў — Нью-Ёрк, Філадэльфію, Чыкага, Сан-Францыска, Лос-Анджалес.

Зміцер будзе не толькі весці канцэрты, але і прэзентуе там сваю кнігу “Нацыянальная ідэя”.

Каментуючы гэты тур, Лявон Вольскі прыгадаў выраз "Калі гавораць гарматы, музы маўчаць" і запярэчыў яму:"Цяпер, калі Расія развязала вайну і ўцягнула ў яе дыктатарскі і марыянеткавы рэжым Лукашэнкі, мы мусім казаць праўду пра гэтую вайну, мусім змагацца за перамогу, і працягваць дапамагаць украінскаму народу. Таму што гэтая вайна — гэта сапраўднае змаганне "за нашу і вашу Свабоду". Вызваліцца Украіна ад расійскае навалы — вызваліцца й Беларусь ад дыктатарскіх кайданоў"

Квіткі можна набыць тут.

Лявон Вольскі, J:МОРС і Зміцер Лукашук едуць у гастрольны тур па ЗША

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі