Кабякоў анансаваў фінансавае аздараўленне сельгаспрадпрыемстваў

Кабякоў анансаваў фінансавае аздараўленне сельгаспрадпрыемстваў

Андрэй Кабякоў анансаваў фінансавае аздараўленне сельгаспрадпрыемстваў Беларусі. Вынікі гэтай працы стануць адчувацца ў самы бліжэйшы час, заявіў прэм'ер-міністр падчас наведвання Навагрудскага раёна. Як інфармуе БЕЛТА, Кабякоў разглядаў сітуацыю з фінансавым аздараўленнем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці. Паводле яго слоў, далей гэты працэс закране прадпрыемствы аграперапрацоўкі.

Прэм'ер нагадаў, што фінансавае аздараўленне адбываецца, як рэалізацыя двух указаў кіраўніка дзяржавы. Высветлілася, што некаторыя нюансы трэба было ўдакладніць. Аднак на месцах ёсць разуменне, падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў анансаваў фінансавае аздараўленне сельгаспрадпрыемстваў
Андрэй Кабякоў. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі