Кабякоў: Мінгандлю Беларусі зменіць назву

Кабякоў: Мінгандлю Беларусі зменіць назву

Міністэрства гандлю Беларусі зменіць назву. Пра гэта 5 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў:

"На даручэнне прэзідэнта цяпер удакладняюцца функцыі Міністэрства гандлю. Гэта будзе не проста міністэрства гандлю, а міністэрства антыманапольнага рэгулявання і развіцця канкурэнцыі".

Паводле слоў прэм'ера, гэтым міністэрствам вельмі ўважліва будзе адсочвацца слушнасць выканання патрабаванняў канкурэнцыі. "Каб не было дамінавання тых ці іншых суб'ектаў на таварных рынках у тых ці іншых рэгіёнах краіны", — адзначыў Кабякоў.

У аўторак, 5 красавіка, прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў прадстаўляе ў Палаце прадстаўнікоў праграму дзейнасці Савета міністраў на 2016-2020 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі