Кабякоў: Мы маем нармальную сітуацыю з цэнамі і на валютным рынку (відэа)

1 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. Кіраўніка дзяржавы цікавіла бягучая сітуацыя ў беларускай эканоміцы. Ён адзначыў, што "калі раней мы выкідвалі валюту, "палілі" золатавалютныя рэзервы, то сёння папаўняем іх". Паводле слоў Лукашэнкі, і юрыдычныя, і фізічныя асобы здаюць валюту.

У той жа час, адзначыў кіраўнік дзяржавы, гэта не значыць, што трэба адыходзіць ад "жорсткай палітыкі". Засталіся два месяцы да часу, калі мусіць быць вынік, падкрэсліў Лукашэнка. "Мы не можам пакінуць людзей без працы. У адваротным выпадку людзям і дзяржава такая не патрэбная", — сказаў ён..

Андрэй Кабякоў гаварыў пра тое, што сёлета ў нашай краіне ўдалося забяспечыць спакойную сітуацыю на валютным рынку.

Кабякоў: "У нас па выніках чатырох месяцаў 97,4% — тэмпы росту валавога ўнутранага прадукта. Гэта цана, якую мы вымушаныя былі заплаціць за тое, што нам прыйшлося прыняць меры па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным і валютным рынку. Яны далі свой вынік. Мы маем спакойную, кіраваную, прадказальную сітуацыю на ўнутраным рынку валютным, мы маем нармальную сітуацыю з цэнамі".

Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час асабіста праінспектуе тое, як ідзе нарыхтоўка кармоў у краіне.

Відэа: АНТ, "Беларусь 1"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі