Кабякоў назваў суботнік святам і магчымасцю ненадоўга змяніць род дзейнасці
Святам для сябе асабіста назваў кіраўнік урада Андрэй Кабякоў удзел у рэспубліканскім суботніку. Таксама чыноўнік сказаў, што гэта магчымасць ненадоўга змяніць від дзейнасці.
Прэм'ер-міністр разам з кіраўніцтвам урада і структурных падраздзяленняў Апарату Савета міністраў падчас суботніка садзяць дрэвы на тэрыторыі Казырскага лясніцтва Лагойскага раёна.
"Вельмі важна для кожнага чалавека адчуваць сябе часцінкай краіны, супольнасці, якая працуе на адзіныя мэты, і гэтыя мэты абсалютна высакародныя", — перадае БЕЛТА словы Кабякова.
Па звестках штаба, як паведаміў прэм'ер, у суботніку прымаюць удзел каля 3 млн грамадзян. Мяркуецца зарабіць каля 70 млрд рублёў. Палову сабраных сродкаў кожны аблвыканкам і Мінск пералічаць на бюджэтны рахунак Мінфіна. Гэтыя грошы пойдуць на праектаванне і будаўніцтва дзіцячай клінічнай лякарні ў Гомелі.