Кабякоў: спадзяемся зняць усе праблемы з пастаўкамі мяса ў Расію

Беларусь разлічвае ў хуткім часе зняць усе праблемныя пытанні з пастаўкамі мясной прадукцыі ў Расію. Пра гэта 2 траўня заявіў журналістам прэм’ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік ураду адзначыў, што пакуль не ўсе айчынныя прадпрыемствы могуць пастаўляць на расійскі рынак свініну. Таксама ён сказаў, што беларускі бок “вельмі старанна” правярае расійскую прадукцыю, якая паступае на наш унутраны рынак, “бо ў іх ёсць люстэркавыя прапановы па пастаўках свініны ў нашу рэспубліку”.

Па словах Кабякова, дыялог з расійскімі партнёрамі ў цэлым ідзе канструктыўна і на карысць абодвум бакам. Што да недахопаў, на якія неаднаразовы звяртаюць увагу расійскія ветэрынарныя службы, то яны ліквідаваныя. “Засталося толькі адфіксаваць гэта, задакументаваць і адкрыць нармальны ўзаемны гандаль”, — цытуе Андрэя Кабякова БЕЛТА.

Фота: RIA.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі