Качанава расказала пра сітуацыю з кавідам у Мінску

Наталля Качанава 

Наталля Качанава  / sb.by

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказала пра сітуацыю з кавідам у Мінску. Цяпер людзі хварэюць такой формай кавіду, якая больш падобная на звычайную сезонную прастуду, вірусныя захворванні ці грып, кажа яна.

Па словах Качанавай, на сённяшні дзень захворванне кавідам у сталіцы складае "1,27 адсотка ад піка" (ён назіраўся ў лістападзе 2022-га, калі беларусы масава хварэлі). А тыдзень таму такіх пацыентаў і зусім не было, сцвярджае яна. Наталля Качанава спрабавала пераканаць беларусаў, што "сёння няма падстаў для хвалявання", бо "сітуацыя з захворваннем кавідам пад кантролем".

Міністэрства аховы здароўя Беларусі мінулай зімой выключыла COVID-19 са спісу небяспечных захворванняў, а ў траўні аб канцы пандэміі абвясціла Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Але вірус працягвае мутаваць і правакаваць усплёскі захворвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі