Кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя асабістым прыкладам пераконвае беларусаў
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч
Кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя прайшлі ў пятніцу планавую вакцынацыю супраць грыпу і зрабілі рэвакцынацыю супраць COVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства. Прышчэпкі атрымалі больш за 50 чалавек, у тым ліку міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і яго намеснікі.
Адзначым, шшто Міністэрства аховы здароўя мінулай зімой выключыла COVID-19 са спісу небяспечных захворванняў, а ў траўні аб канцы пандэміі COVID-19 абвясціла Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ). Але вірус працягвае мутаваць і правакаваць усплёскі захворвання. Так летам з'явіўся новы варыянт коронавируса — EG.5. Ён з'яўляецца "нашчадкам" сумна вядомага штаму "амікрон". У СААЗ у жніўні заявілі, што ўважліва сочаць за развіццём сітуацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.