Качанава захавала за сабой пасаду кіраўніцы Савета Рэспублікі
Наталля Качанава
Наталля Качанава зноў узначаліла Савет Рэспублікі. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках Верхняй палаты парламента. Для зацвярджэння на пасадзе было арганізаванае "таемнае галасаванне". У бюлетэні было толькі адно прозвішча — Качанавай, у выніку яе падтрымалі аднагалосна.
"Колькасць чальцоў Савета Рэспублікі, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, — 58. Колькасць галасоў, пададзеных "за", — 58. Колькасць галасоў, пададзеных "супраць", — 0", — расказалі ў прэс-службе СР. Адзначым, што пяць гадоў таму пры зацвярджэнні Качанавай на пасадзе адзін сенатар усё ж выказаўся супраць або прынамсі ўстрымаўся.
Да прызначэння ў Савет Рэспублікі Качанава тры гады адпрацавала кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі. Пасада кіраўніка СР, па сутнасці, з'яўляецца другой у дзяржаве. "У выпадку вакансіі пасады прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў <...> яго паўнамоцтвы да прынясення прысягі зноў абраным прэзідэнтам пераходзяць да старшыні Савета Рэспублікі", — гаворыцца ў Канстытуцыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.