Кацярына Карстэн выйграла другі этап Кубка свету па акадэмічным веславанні

Як інфармуе БЕЛТА, на вяслярным канале ў Мюнхене нашая двухразовая алімпійская чэмпіёнка прайшла двухкіламетровую дыстанцыю за 7 хв. 35,86 сек. Гэта ўжо другая запар перамога Кацярыны Карстэн на этапах Кубка свету ў гэтым сезоне. На першым этапе, які праходзіў у канцы траўня ў славенскім Бледзе, яе пераможны вынік быў 7 хв. 36,03 сек.

У спаборніцтвах парных двоек Настасся Фадзеенка і Кацярына Шлюпская занялі 6-е выніковае месца.

Наступны этап Кубка свету адбудзецца 9-11 ліпеня ў Люцэрне (Швейцарыя).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі