Калекцыю музея ў Нясвіжы папоўняць копіі карцін Рэмбранта

Калекцыю музея ў Нясвіжы папоўняць копіі карцін Рэмбранта

Сталую калекцыю музея-заказніка “Нясвіж” папоўняць копіі палотнаў Рэмбранта. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар музея Сяргей Клімаў 25 чэрвеня падчас прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця традыцыйнага фестывалю “Вечары Вялікага ў замку Радзівілаў”.  

Па яго словах, гісторыкі і мастацтвазнаўцы дакладна высветлілі, што князі Радзівілы замаўлялі ў вялікага мастака некалькі карцін. Напрыклад, ён пісаў партрэт князя Януша Радзівіла і наведваў Нясвіж.  Мяркуецца, што князі і іх атачэнне замовілі ў Рэмбранта пяць карцін.

На сёння вядуцца перамовы, каб зрабіць копіі дзвюх такіх карцін. Адна з іх знаходзіцца ў Метраполітэн-музеі ў Нью-Йорку, другая — у прыватнай калекцыі. Перамовы і праца па стварэнні копій зоймуць некалькі гадоў, аднак кіраўніцтва музея спадзяецца, што такія экспанаты прыцягнуць у Нясвіж болей турыстаў.

У гэтыя дні ў Нясвіжы праходзяць “Вечары Вялікага ў замку Радзівілаў” — гэта канцэрты зорак беларускай опернай сцэны, на якія збіраецца публіка не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Нямеччыны, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі