Калі вызваленні палітвязняў будуць, то кропкавыя — Латушка
У Беларусі на сённяшні дзень праваабаронцамі прызнаныя палітвязнямі каля 1400 чалавек
Кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка ў эфіры Еўрарадыё выказаўся пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі.
"На сённяшні дзень усе кантакты, якія ў нас ёсць з заходнімі партнёрамі, кажуць, што Лукашэнка не гатовы ісці на вызваленне палітзняволеных, — кажа Латушка. — На жаль, такая інфармацыя прыходзіць. Я перадаю тое, што я чуў... Гэта вельмі дрэнная інфармацыя... Ён [Лукашэнка] на сённяшні дзень не бачыць для сябе сэнсу ажыццявіць гэтае вызваленне".
Пры гэтым Павел Латушка адзначае, што нават у такой сітуацыі трэба працягваць шукаць спосабы вызвалення палітзняволеных. "Але гэта хутчэй за ўсё будуць (калі будуць) кропкавыя вызваленні", — мяркуе палітык.
У Беларусі на сённяшні дзень праваабаронцамі прызнаныя палітвязнямі каля 1400 чалавек. Насамрэч іх значна больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.