Калі заўтра вайна: ці гатовыя дэмсілы да такога сцэнару — эфір
Вадзім Кабанчук / Еўрарадыё
Усё часцей у паветраную прастору Беларусі залятаюць расійскія беспілотнікі. Асобныя адзінкі такіх парушальнікаў збіваюць, але большасць “спакойна” альбо вылятае за межы краіны, альбо знікае ў невядомым кірунку. Магчыма, самазнішчаецца, а магчыма, падае недзе ў лесе. А калі наступным разам гэтая лётная бомба зваліцца на жылы дом? Цалкам не выключана, што гэта стане нагодай для ўцягнення рэжымам беларусаў у вайну.
Ці ўлічваюць дэмсілы імавернасць уцягвання краіны ў вайну і ці маюць на такі выпадак план дзеянняў? Ці стане гэтая сітуацыя магчымасцю для вызвалення Беларусі ад расійскага ўплыву? Ці ёсць у беларускага грамадства рэсурсы для стварэння нацыянальна-вызвольнага руху і якую ролю ў ім могуць адыгрываць беларускія добраахвотнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.