Каліновец Аляксандр Клачко атрымаў у Літве статус уцекача

Аляксандр Клачко

Аляксандр Клачко / t.me/zrabiKUS

Каліновец Аляксандр Клачко (пазыўны "Кусь") пасля амаль года чакання атрымаў статус уцекача ў Літве. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

"Быццам GPS-бранзалет з нагі зняў, які абмяжоўваў маю свабоду перамяшчэння па-за межы Літвы і пэўныя магчымасці ў Літве", — напісаў ён пра перажытае пачуццё палёгкі.

У Дэпартаменце міграцыі беларусу паведамілі, што яго пытанне вырашанае станоўча, і прапанавалі праз два тыдні запісацца на атрыманне адпаведнай пластыкавай карткі разам з беларускім пашпартам.

Аляксандр Клачко — каліновец-добраахвотнік, два месяцы дзейнічаў на Бахмуцкім кірунку. Амаль год ён дамагаўся, каб літоўскія чыноўнікі разгледзелі яго заяўку на атрыманне статусу ўцекача. 18 снежня 2024-га ён нават правёў пікет пад вокнамі будынка Дэпартамента міграцыі ў Вільні. У руках мужчына трымаў плакат са сцягамі і надпісам пра тое, што ён вораг беларускага і расійскага рэжымаў, але не ведае, хто ён для Літвы. Ён прасіў прыняць хоць станоўчае, хоць адмоўнае рашэнне, але не трымаць яго ў падвешаным стане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі