Калумбія патрабуе ад Украіны 450 тысяч еўра за таварыскі футбольны матч

Таварыскі матч футбольных зборных Украіны і Калумбіі запланаваны на сакавік 2015 года. Ужо пачаліся перамовы, аднак пакуль няма дамовы пра кошт, які мусіць заплаціць прымаючы бок. Як інфармуе сайт dynamo.kiev.ua, калумбійцы патрабуюць за спарынг 450 тысяч еўра. Аднак украінцы спрабуюць знізіць гэтую лічбу.

Для параўнання, правядзенне 18 лістапада ў Кіеве таварыскага матча са зборнай Літвы будзе каштаваць украінцам толькі 150 тысяч еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі