Каля 100 чалавек затрымалі падчас другога дня пратэстаў у Грузіі

В Грузии на протестах задержано много людей

В Грузии на протестах задержано много людей / @paperkartuli on Telegram

Падчас другога дня грузінскіх пратэстаў па ўсёй краіне было затрымана 107 чалавек, паведамляюць у МУС краіны. Ім прад'явілі адміністрацыйныя артыкулы аб непадпарадкаванні паліцыянтам і хуліганства.

Усяго за два дні было затрымана каля 150 чалавек.

Акрамя гэтага, за ўвесь час пратэстаў пацярпелі 10 супрацоўнікаў паліцыі, пра дакладную колькасць пацярпелых з боку пратэстоўцаў невядома.

Акцыя пачалася ўвечары 29 лістапада каля будынка парламента і працягвалася да раніцы. Дэманстранты не разыходзіліся на працягу ўсёй ночы. Яны распалілі вогнішча, закідвалі сілавікоў камянямі, бутэлькамі і хлапушкамі. У выніку паліцыя разагнала пратэстоўцаў з дапамогай слёзатачывага газу і вадаметаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі