Каля цырка амапаўцы затрымалі "Марш мудрасці" (відэа)
Удзельнікаў "Маршу мудрасці" на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы сустрэў кардон амапаўцаў, каб не даць ім прайсці далей. Туды ж падагналі некалькі мікрааўтобусаў і аўтазак.
У маршы ўжо ўдзельнічаюць некалькі тысяч чалавек.
Удзельнікі шэсця абышлі ачапленне па вуліцы Янкі Купалы і паспрабавалі вярнуцца на праспект. Некаторыя пайшлі па перакрытай праезнай частцы. Паміж амапаўцамі і пенсіянерамі пачалася штурханіна.
Частцы шэсця ўдалося прарвацца праз ачапленне, але насупраць цырка на іх кінулі яшчэ амапаўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.