Каля мяжы з Беларуссю фіксуюць канцэнтрацыю расійскіх войск і вайсковай тэхнікі
Расія канцэнтруе войскі і вайсковую тэхніку ў рэгіёнах на мяжы з Беларуссю і Украінай. Пра гэта піша выданне Politico.
Спадарожнікавыя здымкі, якія фіксуюць збор тэхнікі, зробленыя ў раёне Ельні ў Смаленскай вобласці — гэта за 100 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю і 250 кіламетраў ад мяжы з Украінай.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пацвердзіў канцэнтрацыю вайсковай тэхнікі, але абверг, што гэта адбываецца каля Украіны. "Там гаворка ідзе пра мяжу з Украінай — паказваюць мяжу з Беларуссю", — цытуе "Спутник" словы Дзмітрыя Пяскова.
Таксама прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што перамяшчэнне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі краіны — гэта прэрагатыва Масквы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.