Каля Сілічаў перавярнулася фура з грушамі (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю на 28-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Віцебск" у Лагойскім раёне.
Фура везла з Бельгіі ў Смаленск 21,5 тоны грушаў. Кіроўца грузавіка Mercedes не саўладаў з кіраваннем і ён перавярнуўся. На месца здарэння выязджалі выратавальнікі. Як інфармуе прэс-служба МНС, пацярпелых няма, аўтамабіль атрымаў пашкоджанні.
Фота — mchs.gov.by