Каля сотні чалавек стаяць з партрэтамі зніклых каля Акадэміі навук

Каля Акадэміі навук у Мінску распачалася традыцыйная акцыя салідарнасці. Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё, каля сотні чалавек з партрэтамі зніклых і расцяжкай “Патрабуем міжнароднага расследавання!” стаяць ўздоўж праспекта Незалежнасці. Міліцыя нагадвае ўсім, што акцыя несанкцыянаваная і заклікае разысціся. З вядомых асобаў прымаюць удзел Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Віктар Івашкевіч, Анатоль Лябедзька, праваабаронца Гары Паганяйла, Мікалай Халезін, кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімір Колас ды іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі