Каля станцыі "Каменная Горка" разгон са святлошумавымі гранатамі
Каля станцыі метро "Каменная Горка" АМАП абстраляў дэманстрантаў святлошумавымі гранатамі, паведамляе "Наша Ніва". Тут сабралося каля 150 чалавек.
Адзін з дэманстрантаў запаліў фаер.
Як піша "Чай з малінавым варэннем", некалькі дэманстрантаў паспелі забегчы ў ГЦ "Алмі" да таго, як там зачынілі дзверы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.