Каля ўкраінскай мяжы затрыманы кантрабандыст скурамі жывёлаў

У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці каля мяжы затрымалі мясцовага жыхара, які спрабаваў нелегальна пераправіць скуры буйной рагатай жывёлы ва Украіну. У засадзе ў 600 метрах ад беларуска-украінскай мяжы сядзелі міліцыянты і памежнікі. На возе 36-гадовага вяскоўца яны налічылі 40 скураў.

Аператыўнікі мяркуюць, што гаспадар меркаваў іх рэалізаваць у краіне-суседцы. Гэта ўжо другі факт падобнай кантрабанды ў Брэсцкай вобласці.

Летась у Кобрынскім раёне знайшлі вялікую партыю скураў агульнай вагой амаль 9 тонаў, якая была падрыхтаваная да адпраўкі за мяжу.

Скуры буйной рагатай жывёлы звычайна з Украіны перапраўляюць у еўрапейскія краіны, дзе яны карыстаюцца попытам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі