Каманда Някляева правяла пікет каля будынка Белтэлерадыёкампаніі
Члены каманды кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева правялі 26 лістапада пікет каля будынка Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БелаПАН.
У 18 гадзін каля дзясятка чалавек прыйшлі да будынка Белтэлерадыёкампаніі. Яны пачалі раздаваць людзям тэкст выступлення расійскага журналіста Леаніда Парфёнава, якое прагучала 25 лістапада ў Маскве на цырымоніі ўручэння прэміі імя Улада Лісцьева. У гэтым выступленні Парфёнаў раскрытыкаваў расійскія тэлевізійныя СМІ за прысутнасць цэнзуры, за адсутнасць у матэрыялах журналістаў асвятлення знакавых падзей з жыцця грамадства.
Як паведаміў кіраўнік выбарчага штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў, акцыя была скіравана на тое, каб паказаць беларускім журналістам: у нас існуюць тыя ж праблемы, што і ў Расіі. У прыватнасці, прадоўжыў ён, гэта аднабокае асвятленне выбарчай кампаніі на карысць аднаго кандыдата , замоўчванне інфармацыі пра іншых і прадастаўленне тэлеэфіру ў асноўным толькі аднаму кандыдату ў прэзідэнты.
Падчас акцыі супрацоўнікі міліцыі запатрабавалі спыніць яе правядзенне. У адказ пікетчыкі папрасілі міліцыянераў назваць артыкулы заканадаўства, якія яны нібыта парушаюць. Супрацоўнікі міліцыі зрабіць гэтага не змаглі, але папрасілі ўдзельнікаў акцыі адысці ад будынка Белтэлерадыёкампаніі на 200 метраў, паколькі ён з'яўляецца "рэжымным аб'ектам". Пікетчыкі зрабілі гэта толькі пасля таго, як раздалі ўсе асобнікі раздруковак прамовы Парфёнава.