Каманда Сцяпана Пуцілы дыстанцуецца ад каардынацыі пратэстаў
Сцяпан Пуціла / svaboda.org
Сцяпан Пуціла і яго каманда больш не будуць каардынаваць пратэсты ў Беларусі. Пра гэта аўтар телеграм-канал, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, заявіў у інтэрв'ю DW.
"Мы больш не дапамагаем людзям каардынаваць пратэсты. У жніўні з-за блакавання інтэрнэту яны папрасілі нас дапамагчы крыху скаардынаваць іх дзеянні, распавесці, куды нехта ідзе. Зараз мы адышлі ад гэтага, таму што людзі арганізуюцца самі", — сказаў Пуціла.
Блогер таксама паведаміў, што новы фільм пра Лукашэнку апублікуе праз тры тыдні.
Фільм "Залатое дно" Сцяпана Пуцілы аб нерухомасці Аляксандра Лукашэнкі за 5 дзён паглядзелі больш за 5 мільёнаў разоў. Стужку, якая з'явілася на YouTube 8 сакавіка і ў якой распавядаецца пра самалёты, рэзідэнцыі і аўтапарк беларускага кіраўніка, лайкнулі больш 303 тысяч чалавек. Пад фільмам больш як 50 тысяч каментароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.