"Камета стагоддзя" загінула каля Сонца

Астраномы, аматары і прафесіяналы,  якія сачылі за праходжаннем каметы па анлайн-трансляцыі NASA і ў свае тэлескопы, расчараваныя.



Гібель самай яркай каметы захавала камера касмічнай абсерваторыі SOHO. Камета ператварылася ў воблака пылу 28 лістапада 2013, піша interfax.by.



Як паведамляла Еўрарадыё, камета C/2012 S1 (ISON) была адкрытая ў верасні 2012 года беларусам Віталём Неўскім і расійскім астраномам Арцёмам Навічонкам. Навукоўцы лічылі, што гэтая камета можа стаць самай яркай у гэтым дзесяцігоддзі. Аднак яе яркасць расла не так хутка, як чакалася.  



Меркавалася, што калі камета "дажыве" да 26 снежня, то ў гэты дзень яна пройдзе на мінімальнай адлегласці ад Зямлі — 64 млн км.



Эксперты сцвярджаюць, што пры набліжэнні да перыгелія ядро каметы распалася, і бачны толькі пылавы шлейф. Таму яркага відовішча на ранішнім небе ў снежні чакаць не выпадае.



Фота — astronews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі