Камісія Генпракуратуры вывучыць абставіны ўжывання спецсродкаў пасля выбараў
Пад эгідай Генпракуратуры створаная міжведамасная камісія па вывучэнні абставінаў прымянення фізічнай сілы і спецсродкаў падчас масавых пратэстаў у Беларусі. У яе склад увайшлі прадстаўнікі, уласна, Генпракуратуры, Следчага камітэта, МУС, Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Таксама ў яе працы возьмуць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
З 9 па 13 жніўня сілавікі гвалтоўным чынам спынялі масавыя акцыі, якія адбываліся на вуліцах беларускіх гарадоў. Следчы камітэт "працягвае весці даследчыя праверкі па заявах грамадзянаў" пра гэта. Наколькі вядома Еўрарадыё, на дадзены момант ніводнай крымінальнай справы па гэтых заявах пакуль не пачата. У той жа час, блізу 50 крымінальнах справаў пачата супраць грамадзянаў, якія аказалі супраціў сілавікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.