Камісія ЗША заяўляе, што Беларусь абмяжоўвае рэлігійную свабоду

Да краінаў з "сістэматычнымі, працяглымі і недапушчальнымі" парушэннямі свабоды веравызнання залічаныя Бірма, Кітай, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Судан, Узбекістан, Егіпет, Ірак, Нігерыя, Пакістан, Таджыкістан, Туркменістан, В'етнам.


У лік краінаў, у якіх права на рэлігійную свабоду таксама парушаецца, але не так жорстка, трапілі Афганістан, Азербайджан, Куба, Індыя, Інданэзія, Казахстан, Лаос, Расія.


Беларусь трапіла ў трэцюю групу краінаў. Камісія лічыць, што ўлады Беларусі парушаюць свае міжнародныя абавязанні наконт правоў чалавека на свабоду думкі, сумлення, рэлігіі ды перакананняў. У мінулым годзе ўлады пераследавалі і штрафавалі рэлігійныя суполкі і асобаў, прызнаных парушальнікамі рэпрэсіўных законаў, ды праводзілі ператрусы; у адносінах да фізічных асобаў выкарыстоўваліся затрыманні на кароткі перыяд, але не ўжывалася турэмнае зняволенне.


Камісія па міжнародных рэлігійных свабодах з'яўляецца незалежным дзвюхпартыйным органам федэральнага ўраду ЗША, адзначае Радыё "Свабода".


Фота — moe-online.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі