Кампанія "Гавары праўду!" правяла пяты ўстаноўчы з'езд

Кампанія "Гавары праўду!" правяла пяты ўстаноўчы з'езд

Грамадзянская кампанія "Гавары праўду" 21 лютага правяла пяты ўстаноўчы з'езд. На ім прысутнічалі 70 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны, перадае Радыё "Свабода".

Цяпер поўная назва арганізацыі будзе гучаць так: "Рэспубліканскае даследча-асветніцкае грамадзянскае аб’яднанне "Гавары праўду!" На працягу месяца лідары арганізацыі Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў павінны падаць у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю аб’яднання.

"Гавары праўду!" з 2011 года ўжо чатыры разы безвынікова спрабавала атрымаць афіцыйную рэгістрацыю. Чыноўнікі Мінюста знаходзілі дробныя памылкі ў дакументах і не рэгістравалі арганізацыю.

Дарэчы, 25 лютага кампанія адзначыць сваё шасцігоддзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі