Кампанія "Трайпл" пазбавілася ўчастка ў цэнтры Мінска

Кампанія "Трайпл" не будзе будаваць гатэль каля плошчы Багушэвіча ў Мінску. Участак з некалькімі старымі баракамі выстаўлены на аўкцыён, піша onliner.by. Прыняць удзел у аўкцыёне можа любы забудоўшчык. Пераможца аўкцыёну атрымае права пабудаваць за 400 метраў ад Дома ўрада жылы комплекс павышанай камфортнасці. Таргі прызначаныя на 18 снежня. 

Адзін з двухпавярховых баракаў пабудаваны яшчэ ў 1939 годзе, другі — у 1953-м. Некалькі гадоў таму зямлю вылучылі кампаніі "Трайпл" пад будаўніцтва гатэля.

Сёлета быў абнародаваны эскіз будучага гатэля. Меркавалася, што гэта будзе першы ў Мінску гатэль сеткі Holiday Inn. Паводле задумы, у ім мусіла быць 205 нумароў, фітнес-зала, рэстаран, перагаворныя пакоі і лаўнж-зона.

У адміністрацыі Маскоўскага раёна кажуць, што пасля чэмпіянату свету па хакеі кампанія "Трайпл" палічыла будаўніцтва гатэля неактуальным. "Трайпл" папрасіў змяніць прызначэнне ўчастка, каб пабудаваць там жыллё павышанай камфортнасці. Аднак, кажа намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Уладзімір Танкевіч, такія ўчасткі ў Мінску вылучаюцца толькі праз аўкцыёны. 

Так мусіў бы выглядаць новы гатэль у цэнтры сталіцы.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі