Кампанія velcom купіла трэцяга па велічыні інтэрнэт-правайдэра Беларусі

Кампанія velcom купіла трэцяга па велічыні інтэрнэт-правайдэра Беларусі

Кампанія velcom купіла трэцяга па велічыні інтэрнэт-правайдэра Беларусі — Гомельскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр “Гарант”. Ён прадастаўляе паслугі фіксаванага інтэрнэт-доступу, лічбавага і кабельнага тэлебачання ў абласным цэнтры і ва ўсёй вобласці. Сума гэтай здзелкі не агалошваецца. Прэс-служба velcom адзначае, што акцыянерам “Гаранта” была зроблена прапанова аб пакупцы 100% акцый. Ужо ў першы дзень быў набыты кантрольны пакет з 96,43% акцый.

Кампанія тлумачыць, што яе зацікаўленасць у набыцці буйных рэгіянальных аператараў “абумоўлена абранай стратэгіяй прадастаўлення канвергентных шырокапалосных паслуг па ўсёй краіне”. У выніку, ствараецца і ўласная сетка, і набываюцца дзейныя гульцы на рынку. Гендырэктар velcom Гельмут Дуз падкрэслівае, што “Гарант” — гэта кампанія, якая ўстойліва працуе, мае надзейную сетку ды добрыя перспектывы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі