Кампанію рэпера — прыхільніка Лукашэнкі ліквідуюць у Расіі за пазыкі
Рэпер Сярога
Федэральная падатковая служба Расіі ліквідуе кампанію рэпера Сярогі (Сяргея Пархоменкі), піша тэлеграм-канал SHOT.
Фірма называецца "Ліга Белых каўнерыкаў Мск Сіці" і існуе з 2017 года. Паведамляецца, што ў кампаніі лічыцца 11 відаў дзейнасці, у тым ліку "арэнда інтэлектуальнай уласнасці і падобнай прадукцыі, акрамя аўтарскіх правоў", "вытворчасць харчовай прадукцыі для харчавання спартоўцаў", "гандаль аптовы гамагенізаванымі харчовымі прадуктамі, дзіцячым і дыетычным харчаваннем" і "дзейнасць у галіне гуказапісу і выданні музычных твораў".
Фірму Сярогі за гэтыя сем гадоў дзейнасці тройчы спрабавалі ліквідаваць за няправільны адрас, пазначаны пры рэгістрацыі юрыдычнай асобы. Цяпер у яе назапасіліся і вялікія пазыкі па абавязковых пенсійных унёсках.
Сяргей Пархоменка — ураджэнец Беларусі, які атрымаў шырокую вядомасць на пачатку нулявых песнямі "Чорны бумер", King Ring. З 2010 года ён стаў суддзёй праекта "X-фактар Украіна". Потым ён доўгі час жыў і працаваў у Кіеве і Харкаве.
З кастрычніка 2021-га ён з'яўляецца членам журы беларускага праекта "X-фактар". Апошнія гады Сярога неаднаразова рассыпаўся ў кампліментах Лукашэнку. Ён абараняе цяпер "рускі свет" і заяўляе, быццам вайну ва Украіне развязалі "англасаксы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.