Камунальнікі патрабуюць па 5 мільёнаў з тых, хто хоча новую паркоўку

Пра гэта паведамляюць жыхары дома 64 на праспекце Дзімітрава ў Магілёве. Ім давялося паразмаўляць са спецыяльнай камісіяй, якая разглядала калектыўны зварот грамадзян.



Афіцыйны адказ чыноўнікаў з гарвыканкаму выклікаў шквал абурэння сярод жыхароў дома. У дакуменце гаварылася, што 58 жыхароў дома выступілі супраць будаўніцтва парковак і зносу дзіцячай пляцоўкі.



Калектыўны зварот з просьбай пабудаваць дадатковыя паркоўкі ў двары дома, а таксама зрабіць капітальны рамонт двара падпісалі 200 жыхароў. У звароце не было ні слова пра знос дзіцячай пляцоўкі, бо яна ніяк не замінала пры будаўніцтве паркоўкі.



Як паведамляла Еўрарадыё, жыхары гэтага дома ўжо больш за тры гады змагаюцца за рамонт двара і будаўніцтва парковак. Уласнікаў аўтамабіляў у гэтым доме каля 200 чалавек, і месцаў для парковак катастрафічна не хапае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі