Канада пацвердзіла эканамічныя санкцыі супраць Беларусі
Беларусь застаецца ў ліку дзяржаваў, да якіх урад Канады ўжывае эканамічныя санкцыі. Пра гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на Канадскае агенцтва памежных службаў.
Яшчэ 30 красавіка Канадскае агенцтва памежных службаў зацвердзіла абноўлены Мемарандум D19-11-1. Паводле яго былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі да 14 дзяржаваў і дзвюх тэрарыстычных груп. Пад канадскія санкцыі акрамя Беларусі трапілі Кот-д'Івуар, КНДР, Конга, Іран, Ірак, Ліван, Ліберыя, Пакістан, Сьера-Леонэ, Самалі, Судан, М'янма, Зімбабвэ. Дзве групы - гэта Аль-Каіда і Талібан.
Паводле канадскіх законаў, для экспарту ў Беларусь усіх тавараў патрабуецца дазвол Міністэрства міжнароднага гандлю Канады. Выключэнне складае гуманітарная дапамога, да якой адносіцца харч, вопратка і медыкаменты.
Нагадаем, Канада ўвяла аднабаковыя эканамічныя санкцыі да Беларусі ў снежні 2006 года. Канадскі бок патлумачыў сваё рашэнне жаданнем аказаць ціск на кіраўніцтва нашай краіны, у якой рэгулярна парушаюцца правы чалавека і грамадзянскія свабоды.