Канал "Беларусь 1" паблытаў прарасійскіх публіцыстаў з "чорнымі рыэлтарамі"

Канал "Беларусь 1" паблытаў прарасійскіх публіцыстаў з "чорнымі рыэлтарамі"

Суд над прарасійскімі аўтарамі агенцтва "Рэгнум" адзначыўся цікавым кур'ёзам. Тэлеканал "Беларусь 1" у сюжэце, які выйшаў 22 студзеня, замест прарасійскіх публіцыстаў паказаў ужо асуджаных "чорных рыэлтараў", піша tut.by.   

На працэсе ў Мінскім гарадскім судзе пачаліся спрэчкі бакоў па справе "прарасійскіх публіцыстаў». Пракурор запрасіў для іх 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 3 гады. 

На пасяджэнні 23 студзеня адвакатка Сяргея Шыптэнкі Марыя Ігнаценка звярнула ўвагу суда на гэты сюжэт. Яна папрасіла Белтэлерадыёкампанію прынесці прабачэнні абвінавачаным.

"Выйшаў цалкам ілжывы сюжэт. Нашы падабаронныя проста шакаваныя ім. Прашу суд вынесці прыватнае вызначэнне Белтэлерадыёкампаніі аб тым, каб знялі праўдзівы сюжэт з выбачэннямі нашым падабаронным", — заявіла адвакатка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі