Канапацкая адказала Лукашэнку: певень добра кукарэкае, але яйкі нясе курыца!

Ганна Канапацкая / Еўрарадыё
Ганна Канапацкая / Еўрарадыё

Прэтэндэнтка на прэзідэнцкае крэсла Ганна Канапацкая адказала на словы Лукашэнкі пра тое, што жанчына не можа быць прэзідэнтам Беларусі. "Сучасная беларуска — ужо не тая кухарка, якая толькі «варыць баршчы», — лічыць яна. — Калі дзеючы кіраўнік сцвярджае, што «ў нас Канстытуцыя не пад жанчыну», ён дэманструе не толькі няведанне Канстытуцыі, пры гэтым з'яўляючыся яе гарантам, але і, самае галоўнае, — рэцыдыў непавагі да сваіх грамадзянаў".

29 траўня, выступаючы перад рабочымі на Мінскім трактарным заводзе, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "У нас Канстытуцыя не пад жанчыну. І ў нас грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну. Таму што ў нас па Канстытуцыі прэзідэнт валодае моцнай уладай".

У прыклад ён прывёў старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву: яна, маўляў, "гатовы прэзідэнт", але галасаваць за яе беларусы не захочуць.

З 14 палітыкаў, якія ўдзельнічаюць у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, чацвёра — жанчыны. Акрамя Ганны Канапацкой гэта прадпрымальніца Наталля Кісель, юрыст Вольга Кавалькова і хатняя гаспадыня Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі