Канапацкая трымае інтрыгу, ці будзе вылучацца на прэзідэнцкія выбары

Канапацкая трымае інтрыгу, ці будзе вылучацца на прэзідэнцкія выбары

Ганна Канапацкая не паведаміла, ці будзе ісці самастойнай кандыдаткай на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе. 

Яна падкрэсліла, што прэзідэнцкая кампанія пачынаецца пасля таго, як афіцыйна будзе абвешчаная дата выбараў. "Пра свае намеры я скажу пасля абвяшчэння пачатку прэзідэнцкай кампаніі", — заявіла Канапацкая ў эфіры Еўрарадыё.

Канапацкая заявіла, што дагэтуль не атрымала афіцыйнага дакумента ад аргкамітэту дэмакратычных праймерыз, які выкрэслівае яе з ліку прэтэндэнтаў. Таксама яна адмовілася забіраць свой унёсак у 500 еўра (які плаціў кожны з прэтэндэнтаў), пакуль не атрымае афіцыйнай адмовы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі