Канапацкая выйшла на пікет да Дома ўрада, але хутка сышла: "Не буду нарывацца"

Канапацкая выйшла на пікет да Дома ўрада, але хутка сышла: "Не буду нарывацца"

Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая выйшла да Дома ўрада з пікетам. Яна разгарнула плакат, на якім патрабавала ўвесці ў Беларусі каранцін у сувязі з распаўсюдам кітайскага каранавіруса. 

Плакат у разгорнутым выглядзе яна пратрымала менш за паўхвіліны, пасля чаго скруціла яго і стала даваць каментары журналістам. 

Канапацкая звярнула ўвагу на тое, што ўсе краіны вакол Беларусі зачынілі межы і прымаюць жорсткія меры супраць распаўсюду каранавіруса. Яна заявіла, што ўлады мусілі не будаваць новую клініку для чыноўнікаў у Ждановічах пад Мінскам, а мадэрнізаваць інфекцыйную лякарню. 

Праз нейкі час да экс-дэпутаткі падышоў міліцыянт і папрасіў адысці ад урадавага будынка. Канапацкая выканала патрабаванне і адышла да будынка Педагагічнага ўніверсітэта. На просьбу журналістаў разгарнуць плакат і працягнуць пікет яна спярша заявіла, што на новым месцы няма сэнсу разгортваць плакат, бо сюды не выходзяць патрэбныя вокны. 

Потым, ківаючы на міліцыю і людзей, якія вялі аператыўныя здымкі, сказала: "Хлопцы проста чакаюць — не буду нарывацца"

Уся акцыя заняла каля 10 хвілінаў, большую яе частку Канапацкая давала каментары журналістам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі