Кандыдат у дэпутаты ад АГП Антон Жылко асуджаны на пяць сутак арышту

Жылко абвінавацілі ў правядзенні несанкцыяванай акцыі. Пры гэтым Жылко застанецца на волі да абскарджання рашэння суда, адзначае БелаПАН.



Актывіста затрымалі 21 сакавіка каля ў 16.15 каля ўваходу на станцыю метро "Трактарны завод" за дзве гадзіны да яго сустрэчы з выбарцамі. Разам са сваёй даверанай асобай Ганнай Канапацкай кандыдат раздаваў запрашэння на сустрэчу, якая мусіла адбыцца ў СШ №87, а таксама ўлёткі пра акцыю на 25 сакавіка ў Мінску.



Хаця шэсце і мітынг у Дзень Волі дазволеныя Мінгарвыканкамам, на Жылко склалі пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Па словах Жылко, які праводзіў санкцыяваны перадвыбарчы пікет, суд палічыў, што хлопец парушыў правілы правядзення масавых мерапрыемстваў. Заклікі на Дзень Волі, на думку суда, не могуць быць часткай перадвыбарнай праграмы.



Фота — ucpb.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі