Кандыдат у дэпутаты заявіў на СТБ, што хоча аднавіць Маладзечанскую вобласць

Кандыдат у дэпутаты заявіў на СТБ, што хоча аднавіць Маладзечанскую вобласць

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Міхаіл Валынец заявіў у сваім выступе на тэлеканале СТБ, што хоча аднавіць Маладзечанскую вобласць "у межах 1960 года", "ад Літвы да Заслаўя, ад Латвіі і Заходняй Дзвіны да Ліды і Навагрудка". З асаблівым нацыянальным статусам, з адной дзяржаўнай беларускай мовай, сказаў Валынец. Ён нагадаў, што менавіта раёны, якія раней уваходзілі ў Маладзечанскую вобласць, на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года галасавалі за Зянона Пазняка.

Маладзечанская вобласць існавала ў БССР у 1944-1960 гадах. Яе скасавалі ў пачатку 1960-га, раёны падзялілі паміж Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцямі.

Міхаіл Валынец, беспартыйны, ён балатуецца па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе № 72. У сваёй прамове ён згадаў пра катастрафічнае змяншэнне школаў з беларускай мовай навучання, выказаўся за барацьбу супраць алкагалізму, за забарону казіно, за ўвядзенне пакарання для прастытутак і іх кліентаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі