Кандыдаты не падтрымалі ідэю сумеснага зняцця з выбараў

Як паведаміў агенцтву БелаПАН Уладзімір Някляеў, гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы апазіцыйных кандыдатаў і іх прадстаўнікоў 9 снежня. На ёй прысутнічалі, апроч Някляева, Віталь Рымашэўскі, Дзмітры Ус і Віктар Цярэшчанка, а таксама прадстаўнікі астатніх удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі. Сустрэча праводзілася без прадстаўнікоў СМІ. Нагадаем, што ў першай палове дня на пікеце ў цэнтры Мінску Някляеў заклікаў дэмакратычных кандыдатаў разам зняцца з выбараў. Па яго словах, нельга дапусціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі.

Па словах Някляева, удзельнікі сустрэчы дамовіліся, што ўсе 9 дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу сталіцы 19 снежня ў 20 гадзін. Разам з выбарцамі яны будуць патрабаваць новых выбараў без удзелу ў іх Аляксандра Лукашэнкі.

Віталь Рымашэўскі паведаміў, што ўдзельнікі сустрэчы вырашылі падпісаць сумесную заяву пра незаконнасць удзелу ў выбарах Аляксандра Лукашэнкі. Па яго словах, кандыдаты дамовіліся, што акцыя 19 снежня павінна быць агульнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі