Кангрэс ЗША заклікае Абаму даць зброю Украіне

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла рэзалюцыю, якая заклікае прэзідэнта Барака Абаму накіраваць ва Украіну смяротную зброю. Дакумент падтрымалі 348 парламентароў, супраць прагаласавалі 48. За накіраванне зброі ва Украіну галасавалі, як рэспубліканцы, так і дэмакраты, перадае ВВС.

У сваёй заяве спікер Кангрэсу Джон Бэйнер адзначыў: "Палата прадстаўнікоў выказвае велізарную падтрымку на карысць адпраўкі ваеннай дапамогі для вырашэння крызісу на Украіне. Без дзеянняў гэтай адміністрацыі расійская агрэсія будзе заставацца без адказу".

У Вашынгтоне раней заяўлялі, што разглядаюць магчымасць паставак смяротнай зброі, але пакуль чакаюць вынікаў дасягнутага перамір'я. Белы дом упарта адмаўляўся ад пасылкі ва Украіну смяротнай зброі, у тым ліку і абарончай. Дзярждэпартамент ЗША раней заяўляў, што не бачыць ваеннага вырашэння для крызісу на ўсходзе Украіны.

Амерыканцы ўжо забяспечылі Украіну бронекамізэлькамі, сродкамі сувязі, вайсковымі сухімі пайкамі і медыцынскімі інструментамі. Аднак кіраўніцтва Украіны спадзявалася менавіта на пастаўкі смяротнай зброі.

Асяроддзе прэзідэнта Абамы кажа, што ён пакуль не прыняў рашэння, ці пасылаць ва Украіну смяротную зброю.

Фота Джона Бэйнера — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі