Кансерватары перамагаюць на выбарах у Вялікабрытаніі

У Вялікабрытаніі працягваецца падлік галасоў на ўсеагульных выбарах. На раніцу 8 траўня апрацаваныя больш за паловы бюлетэняў. Як інфармуе ВВС, якое спасылаецца на вынікі exit poll, кансерватары будуць самай вялікай партыяй у парламенце і змогуць сфармаваць урад. У іх можа быць 329 месцаў, а гэта дастаткова для фармавання аднапартыйнага ўраду. Па іншых звестках, кансерватарам можа не хапаць 10 мандатаў.

Лейбарысты верагодна атрымаюць 233 месца, ліберал-дэмакраты толькі 8. Апошнія пацярпелі на выбарах адчувальную паразу і страцілі ў парламенце дзясяткі месцаў.


Фота: Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі