Канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі плануюць на пачатак наступнага года

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь / media-polesye.by​
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь / media-polesye.by​

Рэферэндум па змене Канстытуцыі можа адбыцца ў пачатку наступнага года. Плебісцыт плануецца "на студзень-люты", перадае агенцтва "РИА-Новости" са спасылкай на старшыню Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзію Ярмошыну.

У ЦВК таксама заявілі, што арганізацыя рэферэндуму ў канцы лета-пачатку восені гэтага года не абмяркоўваецца.

"Пра гэта размовы няма", — сказала Ярмошына ў адказ на просьбу пракаментаваць інфармацыю, якая з'явілася ў Інтэрнэце, што рэферэндум нібыта можа адбыцца ў гэтым годзе.

Пра тое, што рэферэндум па новай Канстытуцыі можа адбыцца адначасова з мясцовымі выбарамі, яшчэ ў лютым казаў Аляксандр Лукашэнка. Падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, ён заявіў, што на распрацоўку змяненняў у Асноўны закон трэба 11-12 месяцаў. Тады ж ён і прапанаваў сумясціць рэферэндум з мясцовымі выбарамі, якія, згодна з календаром ЦВК, павінны прайсці не пазней за 18 студзеня 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі