Канстытуцыйны Суд ухваліў “закон аб адтэрміноўках”

Канстытуцыйны Суд ухваліў “закон аб адтэрміноўках”

Канстытуцыйны Суд ухваліў закон “Аб зменах законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы”, вядомы ў грамадстве як “закон аб адтэрміноўках”.

“Закон паступіў у суд і быў разгледжаны. Агульны вынік: адпавядае Канстытуцыі", — распавёў Еўрарадыё намеснік кіраўніка аддзела арганізацыі судовых пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда Сяргей Латушкін.

Рэзанансны закон, які шырока абмяркоўваўся ў грамадстве, разглядаўся падчас адкрытага пасяджэння, але ў пісьмовай форме — без лішніх вачэй. Актывістам адмовілі ў тым, каб назіраць за працэдурай.

Цяпер закон будзе перададзены на подпіс Аляксандру Лукашэнку. У яго ёсць 14 дзён на тое, каб ці падпісаць яго, ці вярнуць для разгляду ў парламент.

Палата прадстаўнікоў прагаласавала за праект “закона аб адтэрміноўках” 26 і 28 чэрвеня. Перад тым грамадства за 10 гадзін сабрала 10 тысяч подпісаў пад петыцыяй супраць дакумента.

Галасаванне за праект закона ў другім чытанні стала ледзь не самым пратэстным у гісторыі Палаты прадстаўнікоў. 9 дэпутатаў галасавалі супраць, яшчэ 10 не прымалі ўдзелу ў галасаванні.

Закон уводзіць больш жорсткія правілы прызыву ў беларускае войска. Адтэрміноўка на атрыманне адукацыі будзе давацца маладым людзям толькі адзін раз. Калі чалавек не служыць у войску без “законных на тое падстаў”, яго не возьмуць на дзяржаўную службу і ў некаторыя сілавыя ведамствы. “Ухілістам” будзе абмяжоўвацца выезд з Беларусі. А бадай што адзінае з новаўвядзенняў, што выглядае як станоўчая матывацыя для службы ў войску, — гэты час будзе залічаны як праца па размеркаванні.

Хлопцы з Еўрарадыё абмяркоўвалі вечнае спаборніцтва ваенкаматаў і прызыўнікоў у жывым эфіры — і прыгадвалі свае гісторыі ўзаемаадносін з прызывам у войска:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі