Кантрабанду цыгарэт з Беларусі схавалі пад сухім малаком
Кантрабанду цыгарэт з Беларусі схавалі пад сухім малаком. У Літве затрымалі чарговы нелегальны груз, які перавозіўся ў грузавіку. Як паведамляе літоўская мытня, на пункце пропуску Лаварышкес (з беларускага боку — Катлоўка) грузавік Volvo выклікаў падазрэнні. Па дакументах, ён вёз у Літву 20 тон сухога малака з Беларусі. Літоўцаў насцярожыў маршрут грузавіка і тое, што ў кабіне побач з кіроўцам знаходзіўся яшчэ адзін грамадзянін Беларусі.
Машыну праверылі сістэмай рэнтгенаўскага кантролю, пасля чаго падазрэнні толькі ўзмацніліся. З паўпрычэпа грузавіка разгрузілі частку мяхоў з сухім малаком і знайшлі скрынкі з кантрабандай цыгарэт (у 54 скрынках налічылі 17 тысяч пачкаў на суму 98 тысяч еўра). Гэта былі цыгарэты беларускай вытворчасці — Minsk City MS, Korona і Kalipso.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.