Кантрабандысты перапраўлялі з Беларусі ў Літву цыгарэты на квадракоптары
Беспілотны лятальны апарат, які прыляцеў з Беларусі, затрымалі літоўскія памежнікі ў раёне Шальчынінкая, паведамляе сайт ведамства.
Квадракоптар быў заўважаны сістэмай відэаназірання ў нядзелю каля 2-й гадзіны ночы. Памежнікі выявілі, што да лятальнага апарата былі прымацаваныя 100 пачкаў цыгарэтаў "Прэм'ер" з беларускімі акцызамі.
Памежнікі праверылі навакольныя тэрыторыі, але не знайшлі асобу, якая кіравала дронам.
Расследаванне працягваецца.
Дарэчы, тыдзень таму беларускія памежнікі паведамлялі, што такім самым чынам перапраўлялі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі ў Польшчу.