Кантралёр выкінуў жанчыну з электрычкі
Пералом першага паяснічнага пазванка атрымала жыхарка Івацэвічаў Ніна Макар пасля падзення з электрычкі на платформу станцыі Даманава. За адсутнасць квітка яе выкінуў у адчыненыя дзверы кантралёр Валянцін Княгніцкі.
Пенсіянерка ехала на вёску да сваіх бацькоў. У Івацэвічах набыла квіток да станцыі Даманава. Ехаць неабходна было ўсяго 15 хвілінаў, але менавіта на гэтым прамежку дарогі ў вагон зайшлі кантралёры. І, як на жах, высветлілася, што жанчына згубіла свой праязны дакумент.
Пакуль Ніна Макар і сведкі, якія бачылі, як яна квіток набывала, прасілі кантралёра не штрафаваць жанчыну, цягнік даехаў да неабходнай ёй станцыі. Пенсіянерка накіравалася да выйсця. У момант, калі яна збіралася ступіць на прыступкі вагона, жанчыну нехта штурхнуў у плячо.
Ніна Макар: “Ён узяў мяне за плячо правае. Я чакала, пакуль людзі выйдуць, а ён як махануў мяне, калі я павярнула галаву, каб паглядзець на яго, -- і я аказалася на пероне. Я магла насмерць забіцца, магла калекай застацца. Дзякуй Богу, на ногі паднялася. А далей што? Гэта ж гады, і гэта ж пазваночнік”.
На працягу трох тыдняў, якія жанчына знаходзілася ў шпіталі, яна чакала прабачэнняў ад вінаваўцы свойго няшчасця. Не дачакаўшыся, напісала заяву ў Івацэвіцкую раённую пракуратуру. Следчыя распачалі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса – “Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў”.
Як сведчыць суддзя Івацэвіцкага раённага суда Васіль Аўрусевіч, падсудны так і не прызнаў цалкам сваёй віны.
Васіль Аўрусевіч: “Адразу ён ішоў у поўную “адмову” – маўляў, яе не чапаў і нават не датыкаўся. Хаця і сведкі, і пацярпелая сцвярджалі адваротнае. І толькі ў апошнім слове сказаў, што ўсё ж такі штурхнуў, але па неасцярожнасці. Відаць, хацеў, каб яго злачынства перакваліфікавалі: “Менш цяжкія цялесныя пашкоджанні па неасцярожнасці”.
Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў лічыцца цяжкім злачынствам. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжавае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў. Пацярпелая падчас суда шкадавала падсуднага, але суддзя Васіль Аўрусевіч яе шкадаванняў пры вынясенні прысуду не ўлічваў.
Ніна Макар: “Калі б ён на вочнай стаўцы папрасіў прабачэння і сказаў праўду, я б яму прабачыла. Ён мне здароўе не верне. Лепш бы ён мне якую капейку заплаціў. Купіла б на рынку што. Бо зараз я нічога не змагу на дачы рабіць”.
Суд прызнаў нястрыманага кантралёра вінаватым. Прысудам яму стала пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
Былы кантралёр Княгніцкі абскардзіў прысуд. Яго касацыйную скаргу Брэсцкі абласны суд разгледзіць 15 мая. Растлумачыць сваю пазіцыю карэспандэнту “Еўрапейскага радыё” ён адмовіўся. Сказаў толькі, што лічыць прысуд у адносінах да сябе занадта жорсткім.
Валянцін Княгніцкі: “Вы ведаеце што, я з вамі гаварыць не буду”.
Ніна Макар ужо выйшла на працу. Цалкам яе здароўе да гэтага часу не аднавілася. Жанчына працуе буфетчыцай. Цэлы дзень -- на нагах. З яе хворым пазваночнікам гэта вельмі цяжка.
Ніна Макар: “У ванне сесці памыцца я не магу – боль. На цвёрдым сядзець не магу, на мяккім яшчэ магу сесці. Сплю на дошках”.
На суд у Брэст Ніна Макар не паедзе – здароўе не дазваляе, грошай шкода, дый сэнсу не бачыць.
Фота — www.tiga.by