Капаць бамбасховішча ці садзіць бульбу: што рабіць, калі заўтра вайна — эфір
Міхаіл Кірылюк і Андрэй Казакевіч
Гатоўнасць Масквы да ўжывання ядзернай зброі ў выпадку, калі Захад (ці Украіна) пяройдуць нейкія там "чырвоныя лініі", заявы Лукашэнкі пра падрыхтоўку Беларусі да вайны. Словы міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ў інтэрвʼю амерыканскаму тэлебачанню, што "Польшча не будзе больш расійскай калоніяй", і выказванні прэзідэнта Францыі Макрона аб гатовасці да ваеннага сутыкнення з РФ. А тут яшчэ і Сахашчык з Латушкам з пужалкамі пра напад на Літву з тэрыторыі Беларусі… Пералічваць можна доўга, але відавочна адно: напружанасць расце і пагроза вялікай вайны на еўрапейскім кантынеце павялічваецца. Адны лічаць, што гэтая вайна непазбежная, іншыя — што гэтага не дапусцяць самі лідары дзяржаў.
Што больш праўдзівае ў словах Лукашэнкі: аповеды пра жаданне міру ці заявы пра падрыхтоўку да вайны? Ці сапраўды кіраўніцтва Расіі гатовае скіравацца ў рай дзеля міфічных мэтаў "аднаўлення гістарычнай справядлівасці па-руску"? Ці магчыма стрымаць катастрофу і хто гэта можа зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч і юрыст, адказны па прававых пытаннях Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Міхаіл Кірылюк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.