Каранавірус адмяніў у Баранавічах традыцыйны аўтапрабег да 9 Мая

Каранавірус адмяніў у Баранавічах традыцыйны аўтапрабег да 9 Мая

Гарвыканкам Баранавічаў не даў дазвол на правядзенне аўтапрабегу, прысвечанага 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, піша мясцовае выданне Intex-press. Прычынай назвалі неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыя.

Апошнія пяць гадоў баранвіцкія аўтамабілісты ладзілі аўтапрабег "Мы памятаем", прысвечаны Дню Перамогі.

"Мы планавалі 9 траўня правесці традыцыйны аўтапрабег па памятных мясцінах горада Баранавічы з ускладаннем кветак. Была напісаная заява, як належыць, за месяц да правядзення мерапрыемства. Але мне адтэлефанаваліся з выканкаму і сказалі, што праз сітуацыю з COVID-19 ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, акрамя Мінску, адмененыя ўсе мерапрыемствы, таму нам вымушаныя адмовіць", — патлумачыў кіраўнік "Аўтасупольнасці г.Баранавічы" Вадзім Дзядзюшка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі