Каранавірус, выяўлены ў Пекіне, можа быць больш заразны, чым уханьскі

Каранавірус, выяўлены ў Пекіне, можа быць больш заразны, чым уханьскі

Каранавірус, выяўлены ў Пекіне, верагодна, з'яўляецца больш заразным, чым той, што выявілі раней ва Ухані. Пра гэта заявіў вірусолаг Уханьскага ўніверсітэта Ян Чжаньцю, піша ТАСС.

Па яго словах, колькасць заражэнняў за чатыры дні ў Пекіне амаль такая ж, як ва Ухані за два тыдні пасля пачатку тэставання. Таксама навуковец адзначыў, што пекінскі каранавірус падобны да таго, які цыркуляваў у Еўропе. Хутчэй за ўсё яго завезлі ў Кітай з адной з еўрапейскіх краін.

Розныя генатыпы віруса, на думку вірусолага, могуць зрабіць вакцыну супраць яго менш эфектыўнай або нават зусім неэфектыўнай. 

Паводле звестак Мінздароўя, на 15 чэрвеня ў Беларусі было зафіксавана 54 680 выпадкаў COVID-19, вылечыліся і былі выпісаныя 30 420 пацыентаў, памерлі 312 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі